23.08.2017 / 18:39

«Іначай тут працаваць нельга»: прадавец медыцынскага абсталявання адказвае на расследаванне аб пратэзах 73

«Наша Ніва» публікавала расследаванне схем на беларускім рынку медыцынскіх эндапратэзаў.

Мы выявілі, што беларускія інваліды пераплочваюць тысячы долараў за бясплатныя аперацыі, і пры гэтым — усё легальна.

Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках 

Пасля выхаду матэрыялу з намі звязаўся чалавек, які на ўмовах ананімнасці выказаўся наконт гэтага расследавання, аргументуючы, чаму ў Беларусі склалася такая сітуацыя.

Прыводзім вам яго маналог. 

«Усё, што вы напісалі, цікава і важна. Гэта дзікунства. Але трэба глядзець далей. Чаму так адбываецца? Праблема ў абмежаваннях. У Беларусі дзейнічаюць ліміты нацэнкі на медыцынскае абсталяванне: гэта ўказ №366 (прыняты ў 2005 годзе, некалькі разоў дапаўняўся).

То бок дзяржава вырашыла, што медыцынскае абсталяванне і ўсе расходнікі адносяцца да сацыяльна значных груп тавараў: як хлеб, малако і гэтак далей. Значыць, ніхто не мае права зарабляць на гэтым болей, чым вырашыла дзяржава.

Склалася наступная сітуацыя. Напрыклад, калі нейкае абсталяванне каштуе $10 тысяч, то дзяржава кажа, умоўна, што больш 10% вы не можаце зарабіць. Калі там штосьці зусім ужо танненькае, то 20% можна накручваць. Але з гэтым мала хто згодны, бо гэта ж рынак. Усё мае быць свабодным, з такім аб'ёмам рынку на 10% прыбытку ніхто не будзе працаваць.

Таму што робяць? Няма іншага выйсця, чым мець нейкія кампаніі за мяжой. Яны набываюць у вытворцы за 1000 тавар, які б хацелі тут прадаць за 2000. Таму кампанія-пракладка перапрадае сюды тавар за 1900, каб тут можна было ўлезці ў ліміты. Усе фірмы ў Беларусі працуюць так. Я ўжо 25 гадоў на гэтым рынку — іншай схемы няма.

Калі б былі знятыя абмежаванні, існаваў бы свабодны рынак: колькі хочаш — столькі і стаў. Тыя ж імпланты — іх, вы пішаце, некалькі фірмаў усяго, а было б усе 25, і цэны былі б ніжэйшыя. Але астатнія не прыйдуць, бо іх праца ад пачатку абмежаваная. Яны не змогуць тут зарабляць, калі захочуць гуляць па правілах, бо аб'ём рынку замалы.

А тыя, хто быў на рынку да 2005 года, калі прымаўся ўказ, апынуліся перад выбарам: або проста сыходзіць, мяняць жыццё і перавучвацца, або гуляць вось так. І з гадамі паўстала пытанне сумлення і апетытаў. Перыядычна такіх бізнэсоўцаў затрымліваюць: вось, маўляў, адмывалі грошы праз фірмы-пракладкі за мяжой. І тыя Казярогі… Урад паставіў іх у такую сітуацыю, яны папросту неяк павінны зарабляць грошы, каб, калі іх пасадзяць у турму, іх дзеці штосьці елі.

Утрыманне дадатковых фірмаў у Расіі, у якіх без Указа №366 абсалютна не было б патрэбы, абыходзіцца ім дорага. У Расіі няма такіх накрутак, там цэны ніжэйшыя, хоць краіна страшна карумпаваная. Таму што хто па якой цане хоча, так там і прадае. І ў выніку — усе задаволеныя». 

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб выказацца. «Наша Ніва» гатовая даць для гэтага свае старонкі.

Арцём Гарбацэвіч

9
Дзядзька Антось / Адказаць
23.08.2017 / 18:44
Дзіўнае тлумачэнне.
8
Зритель / Адказаць
23.08.2017 / 18:51
Глаза мои... что я сейчас прочитал? "Мы вас обманываем, т.к. хотим сркбить бабла, но виноват указ". А когда указ отменят что-то изменится? Нет. Что сейчас мешает вам цены снижать?
4
ххх / Адказаць
23.08.2017 / 18:56
Чушь. Компании-прокладки существуют только для того чтобы взвинчивать цены. Не понимаю, почему нельзя купить протез напрямую в Швейцарии или купить как написано в прошлой статье за 316 рублей головку протеза в Москве и привезти в Минск транспортной компанией за 10 рублей. Зачем покупать у "прокладки" протез втридорога? Почему в Беларуси никто не занимается прямым импортом швейцарских эндопротезов?
Паказаць усе каментары/ 73 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру