Зорка «Трансформераў» Марк Уолберг зарабіў за апошні год 68 млн даляраў і ўзначаліў штогадовы рэйтынг ад Forbes, што ў чарговы раз паказаў агромністую гендарную прорву ў даходах кіназорак, піша ВВС.

Марк Уолберг, Эма Стоўн, Дуэйн Джонсан і Джэніфер Эністан. Фота Getty

Марк Уолберг, Эма Стоўн, Дуэйн Джонсан і Джэніфер Эністан. Фота Getty

Першая дзясятка акцёраў у спісе разбагацела амаль на паўмільярда даляраў, а топ-10 актрыс атрымала ўтрая менш, падлічыў Forbes.

Адціснуць папярэдняга лідара рэйтынгу Дуэйна Джонсана на другое месца Уолбергу дазволілі даходы ад роляў у фільмах «Трансформеры: Апошні рыцар» і «Здароў, тата, Новы год! 2».

Самая высокааплатная актрыса Эма Стоўн зарабіла за год 26 млн даляраў і заняла толькі 15-е месца ў агульным спісе, прапусціўшы наперад партнёра па «Ла-Ла-Лэнд» Раяна Гослінга — ён атрымаў на 3 млн больш.

Раян Гослінг. Фота Getty

Раян Гослінг. Фота Getty

Эма Стоўн казала нядаўна, што акцёры, з якімі яна здымалася разам, часам згаджаюцца на паніжаныя ганарары, каб не атрымліваць больш за яе.

За роўнасць у аплаце выказваліся і Наталі Портман і Джэніфер Лоўрэнс.

Рэйтынг акцёраў

1. Марк Уолберг — $68 млн
2. Дуэйн Джонсан — $65 млн
3. Він Дызель — $54,5 млн
4. Адам Сэндлер — $50,5 млн
5. Джэкі Чан — $49 млн
6. Роберт Даўні-малодшы — $48 млн
7. Том Круз — $43 млн
8. Шах Рукх Кхан — $38 млн
9. Салман Кхан — $37 млн
10. Акшай Кумар — $35,5 млн

Джэніфер Лоўрэнс. Фота AFP

Джэніфер Лоўрэнс. Фота AFP

Рэйтынг актрыс

1. Эма Стоўн — $26 млн
2. Джэніфер Эністан — $25,5 млн
3. Джэніфер Лоўрэнс — $24 млн
4. Меліса Макарці — $18 млн
5. Міла Куніс — $15, 5 млн
6=. Эма Уотсан — $14 млн
6=. Шарліз Тэрон — $14 млн
8=. Кейт Бланшэт — $12 млн
8=. Джулія Робертс — $12 млн
10. Эмі Адамс — $10,5 млн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0