Савет Міністраў пастановай №638 ад 22 жніўня зацвердзіў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Эквадора аб прызнанні дакументаў аб адукацыі і дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, падпісанае ў Мінску 22 мая 2017 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.