Адна з сенсацый стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў — азербайджанскі «Карабах».

Тыдзень таму ў Баку «Карабах» выйграў 1:0, а ўчора ў сталіцы Даніі прайграў з лікам 1:2, але крочыць у групавы раўнд менавіта за кошт гола, забітага ў гасцях. Пражская «Славія» так прайшла БАТЭ ў 3-м раўндзе.

Такім чынам упершыню ў гісторыі клуб з Азербайджана выступіць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

А вось тая самая «Славія» не змагла прабіцца ў наступны раўнд. Тыдзень таму чэхі прайгралі ў гасцях кіпрскаму АПОЭЛу (0:2), а ўчора ў Празе была зафіксавана нічыя — 0:0.

Без праблем прайшоў у асноўны этап ЦСКА Віктара Ганчарэнкі, які двойчы выйграў у швейцарскага «Янг Бойза» 1:0, 2:0.

Выйшлі ў асноўную сетку таксама «Ліверпуль» і «Спортынг».

Лёсаванне групавога раўнду пройдзе сёння вечарам у швейцарскім Ньёне.

А БАТЭ сёння вечарам у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе ў гасцях з украінскай «Александрыяй» (першы матч — 1:1). Пачатак гульні а 20-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0