Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
«Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацвярджае ўзаемнае імкненне нашых краін да захавання высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнёрства. Даражу адносінамі даверу і адкрытасці, якія дазваляюць весці эфектыўны дыялог», - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для Беларусі і Украіны новыя магчымасці і будзе спрыяць росту дабрабыту братніх народаў.