ПСЖ купіць форварда «Манака» і зборнай Францыі 18-гадовага Кіліяна Мбапэ за 150 мільёнаў еўра.

Клубам удалося ўзгадніць ўмовы — манегаскі атрымаюць 150 мільёнаў еўра плюс правы на аднаго гульца парыжан.

Раней «ПСЖ» набыў у «Барселоны» форварда Нэймара за 222 мільёны еўра. Каб не трапіць пад санкцыі УЕФА з-за парушэння правілаў фінансавага фэйр-плэй, кіраўніцтва «Пары Сен-Жэрмена» плануе прадаць некалькі гульцоў.

У лік тых, хто можа пакінуць каманду, трапілі Сэрж Ар'е, Хатэм Бэн-Арфа, Анхель Дзі Марыя, Юліян Дракслер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0