Сумку ў таксі забылася дзяўчына, банкаўскі работнік. У ёй знаходзіліся пашпарт, 2 банкаўскія карткі і іншыя асабістыя рэчы. Была і паперка з пін-кодам да адной з картак.

Замест таго, каб вярнуць забытае ўладальніку або звярнуцца ў міліцыю, таксіст ў некалькі прыёмаў зняў з карткі каля 2 тысяч рублёў. Дзяўчына тым часам напісала заяву ў міліцыю.

На першым часе кіроўца таксі спрабаваў адмаўляць, што мае да гэтага дачыненне. Але доказы былі супраць яго. Выява з відэакамер ў момант здымання грошай не пакінула яму шанцаў. Крымінальную справу распачалі за «крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, учыненае паўторна».

«На судовым працэсе абвінавачваны сваю віну не прызнаў. Несанкцыянаванае здыманне грошай ён спрабаваў растлумачыць тым, што такім чынам хацеў хутчэй прыцягнуць увагу ўладальніка. Але факты сведчылі аб іншым. На руках у яго былі і дакументы з дадзенымі пацярпелай, якімі ён не скарыстаўся, каб з ёй звязацца, — распавяла старэйшы памочнік пракурора Гомеля Алена Канаваленка. — Суд Цэнтральнага раёна вызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год. Асуджанаму таксама належыць адпрацаваць 80 гадзін грамадска-карысных работ».

Прысуд уступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?