Месячная норма ападкаў выпала ў Шаркаўшчыне Віцебскай вобласці за мінулыя паўтара сутак.
У Віцебскай вобласці было сырое восеньскае надвор'е. Па большай частцы тэрыторыі адзначаліся моцныя дажджы.
«За ўчорашнія суткі (23 жніўня) і цяперашнюю ноч у вобласці выпала ад 39 да 64 мм ападкаў. Больш за ўсё ападкаў у Шаркаўшчыне — месячная норма. Дзве дэкадныя нормы выпалі ў Езярышчы, Лынтупах, Полацку, Сянно, Оршы. Што тычыцца абласнога цэнтра, то тут адзначана паўтары дэкадныя нормы. Прыкладна столькі ж ападкаў выпала ў Докшыцах, Лепелі і на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка», — распавялі ў аблгідрамеце.
Пры гэтым даволі халаднавата - тэмпературны фон на 1-4 градусы ніжэй нормы.