Матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы паміж украінскай «Александрыяй» і барысаўскім БАТЭ пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Беларусь-5», паведамляе сайт канала.
Пачатак гульні а 20-й. У першым матчы ў Барысаве была зафіксавана нічыя 1:1.
Пераможца двубою выйдзе ў групавы раўнд Лігі Еўропы. Лёсаванне адбудзецца ў пятніцу.
Сёння вечарам пройдзе лёсаванне групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. Пачатак а 19-й. Яго таксама пакажа ў жывым эфіры «Беларусь-5».