Аляксандр Лукашэнка на лінейцы ў малодшага сына ў жніўні 2014 года, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на лінейцы ў малодшага сына ў жніўні 2014 года, president.gov.by

У Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе, дзе вучыцца малодшы сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, навучальныя заняткі ў гэтым годзе будуць пачынацца з 9.00 раніцы. У мінулым годзе яны пачыналіся — з 8.00. Пра гэта TUT.BY распавялі ў самой школе.

— Заняткі будуць пачынацца, як і ва ўсіх навучальных установах Мінскага раёна, — заўважылі ў школе, удакладніўшы, што час пачатку урокаў перанеслі на 9.00.

Cёння адзінае рашэнне па пытанні пачатку заняткаў у школах і гімназіях, не прынята. Некаторыя сталічныя гімназіі ўжо паведамілі вучням, што першы ўрок будзе пачынацца ў 8.30, іншыя ж перайшлі на заняткі з 9.00 раніцы. Напрыклад, па паведамленнях бацькоў, у сталічных гімназіях № 12 і № 32 ўрокі будуць пачынацца з 8.30, а ў шэрагу школ бацькам пра час першага ўрока пакуль не паведамілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0