У Мінску на вуліцы Куйбышава тралейбус вылецеў на тратуар. Здарэнне адбылося раніцай 24 жніўня.
Па словах кіроўцы, ён ехаў з боку вуліцы Кісялёва ў напрамку праспекта Машэрава. У нейкі момант яго падрэзаў іншы аўтамабіль, у выніку чаго тралейбус апынуўся па-за межамі праезнай часткі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Як паведамілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна, інспектараў на месца здарэння не выклікалі.