Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай педагагічнай нарады, піша БелТА.

«Дзесяці-, пяцібальная сістэма… Усе спрачаюцца, якія адзнакі будуць заўтра і гэтак далей. Не галоўнае пытанне. Мае месца, але не галоўнае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што да дзесяцібальнай сістэмы адзнак некалькі гадоў таму ў Беларусі перайшлі хутка, без усялякіх дыскусій, не праверыўшы і ня пратэставаўшы гэтую сістэму. «Сёння многія пачынаюць разважаць, а ці правільна зрабілі. Некаторыя кажуць, што трэба вярнуцца да пяцібальнай: яна была зразумелай, яна была не горшай за гэтую. Шмат хто кажа, што не трэба і гэтак далей, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта адзін з прыкладаў, калі мы, не прадумаўшы, на практыцы не праверыўшы накірунак дзейнасці ў гэтай сферы, хуценька за яе схапіліся. Прайшоў час — аказалася, што, прынамсі, без гэтага можна было абысціся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0