Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай педагагічнай нарады, піша БелТА.

«Ці вырашаны ўсе пытанні, якія перашкаджалі педагогу укладваць душу ў сваіх выхаванцаў? Раней было шмат нараканняў на высокую загружанасць настаўнікаў неўласцівымі функцыямі. У мінулым годзе міністэрства запэўніла: прыняты вычарпальны пералік школьнай дакументацыі, пытанне залішняй нагрузкі знята. Аднак мне паведамляюць, што нашы выкладчыкі па-ранейшаму скардзяцца на гэтую праблему. Хачу падкрэсліць, што галоўная задача настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0