25 жніўня ноччу па ўсходзе — дажджы. Днём у асобных раёнах краіны — кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні, умераны, ноччу па ўсходзе парывісты.

Тэмпература паветра ноччу +6.. + 12°С, днём +17.. + 23°С, па поўдні да + 25 ° С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём - падаць.

26 жніўня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых прахалодных паветраных мас з Балтыкі. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +9.. + 14°С, днём +17.. + 24°С, па поўдні да + 26 ° С.

27 жніўня ноччу надвор'е абумовіць поле паніжанага ціску, днём — малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. + 14°С, днём +17.. + 24°С, па поўдні да + 28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?