24.08.2017 / 12:10

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША пераблытала Беларусь і Літву ВІДЭА 14

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту Хізэр Наўэрт пераблытала Літву і Беларусь.

Начальнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Наўэрт абвясціла, што спецпрадстаўнік па Украіне Курт Волкер абмяркоўваў канфлікт на Данбасе з памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіславам Сурковым у Літве, а не ў Беларусі, як гэта было на самай справе. Журналісты здзівіліся і паправілі Наўэрт, але яна не збянтэжылася і працягнула прамову. 

«Ён быў у Літве на гэтым тыдні і сустракаўся з некаторымі расійскімі чыноўнікамі з мэтай правесці перамовы аб менскім працэсе», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Хізэр Наўэрт.

10
чытач / Адказаць
24.08.2017 / 12:23
Ну, то слушна, Беларусь Літвой назваць - не памылка
11
Александр / Адказаць
24.08.2017 / 12:43
Так Лiтва гэта МЫ i ёсць
11
свядомы калабарацыяніст / Адказаць
24.08.2017 / 12:50
Гэта была невыпадковая агаворка, Беларусь - і ёсць Літва. Засталося жамойтам растлумачыць, а то так і будуць у казкі пра Міндаўгаса і Альгірдаса верыць, як дзеці малыя.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру