24.08.2017 / 16:16

У Беларусі адкрыўся пахвілінны пракат аўтамабіляў. Як гэта працуе? 7

У кампаніі «Драйвтайм», якая пачала займацца каршэрынгам у Мінску, 30 аўтамабіляў.

Фота з www.drivetime.by

Каршэрынг — гэта від арэнды аўтамабіля без кіроўцы з аплатай у залежнасці ад часу паездкі. Аўтамабілі, пазначаныя фірмовымі налепкамі, размеркаваныя па ўсім горадзе. Знайсці і атрымаць доступ да іх можна з дапамогай мабільнага дадатку. Грошы спісваюцца з прывязанай да яго карткі.

Да канца года кампанія плануе павялічыць агульную колькасць аўтамабіляў да сотні. У асноўным гэта будуць хэтчбэкі Ravon 2.

Дзякуючы таму, што кліент сам кіруе аўтамабілем, кошт атрымліваецца крыху ніжэйшы за паслугі таксі. Адна хвіліна паездкі каштуе 29 капеек (19 капеек пасля 70 км). За суткі прыйдзецца заплаціць 99 рублёў.

Каршэрынг — даволі папулярная паслуга ў свеце. Жыхары мегаполісаў усё менш адчуваюць патрэбу ва ўласным аўто з ростам папулярнасці розных відаў арэнды. Калі ў горадзе шмат аўтаматызаваных пунктаў каршэрынгу, спажывец можа ў кожным канкрэтным выпадку зрабіць выбар паміж грамадскім транспартам і аўтамабілем.

nn.by

1
ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
24.08.2017 / 16:55
Каб гэта працавала, трэба каб я прыехаў у кропку Б, і пакінуў там аўтамабіль. Ну ці хаця б, каб у мяне быў выбар з такіх кропак Б. Але ўвогуле, вельмі добра, што пачалося.
4
Гражданин / Адказаць
24.08.2017 / 17:35
Вот этот Спарк, новый Матиз, капсула смерти ща 59 долл в сутки?
1
Туш / Адказаць
24.08.2017 / 18:54
Ох уж гэтыя англамоўныя назвы, якія невядома навошта робяца і для каго. "Драйвтайм", гучыць як правінцыйная крама аўтазапчастак з 90-х. Няўжо нельга назваць неяк па-свойску, каб вымаўляць было зручна і прыемна, кшталту "Проста", "Тваё кола", "Зручнае аўто" і г.д. 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру