Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што падчас узброенага канфлікту на Данбасе загінула больш за 10 тысяч украінцаў. Пра гэта ён сказаў, выступаючы на вайковым парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Украіны, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«У цэлым больш за 10 тысяч украінскіх жыццяў на сумленні агрэсара. Давеку не забудзем і не даруем ніколі нікому», — заявіў Парашэнка.

Ён дадаў, што Кіеў гатовы даць «жорсткі ваенны адпор агрэсару ў выпадку яго спробаў пайсці ў наступ». «Але ўсё ж такі мы зыходзім з прыярытэтнасці мірнага, дыпламатычнага, палітыка-прававога шляху вяртання Данбаса і Крыма», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0