Кіраўнік аўтамабільнай кампаніі Хорхе Марцінэс растлумачыў, што неабходнасць выпуску электрычных аўтамабіляў выклікана пагрозай глабальнага пацяплення і іншымі экалагічнымі праблемамі. Аўтамабілі з нулявым узроўнем выкідаў змогуць стаць для краіны першым крокам у барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя.

Машыны Zacua распрацаваныя сумесна з замежнымі кампаніямі. Французы з Automobiles Chatenet зрабілі дызайн электрамабіля, а інжынеры іспанскай кампаніі Dynamik Technological дапамаглі распрацаваць «начынне» машыны.

Спачатку ў продажы з'явіцца двухмесны аўтамабіль. Яго даўжыня складзе тры метры, а шырыня — паўтара. Пры вышыні 1,4 метра электракар будзе важыць усяго 380 кілаграмаў. Пры такіх габарытах ён зможа праехаць да 115 кіламетраў. Максімальная хуткасць аўтамабіля — 100 кіламетраў у гадзіну.

Да канца 2019 года вытворца плануе выпусціць каля 600 аўтамабіляў. Сто з іх выйдуць да канца 2017 года, яшчэ дзвесце ў наступным годзе. Астатнія трыста машын плануюць рэалізаваць у 2019 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?