president.gov.by

president.gov.by

Да 1 верасня 2019 года трэба вырашыць пытанні, звязаныя з аптымізацыяй сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе 24 жніўня ў Мінску.

У нас нядрэнныя навучальныя ўстановы, у нас іх дастаткова, — зазначыў ён, звярнуўшы ўвагу на шэраг праблем.

Па-першае, указаў кіраўнік краіны, беларускія ВНУ выпускаюць штогод «сотні спецыялістаў самага шырокага профілю: юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў», якія потым аказваюцца незапатрабаванымі і вінавацяць у гэтым дзяржаву.

Аляксандр Лукашэнка выказаў думку аб вяртанні да вызначэння базавага профілю для кожнай ВНУ.

Ён лічыць, што наспела неабходнасць аналізу аптымальнай колькасці ВНУ. Акрамя таго, на яго думку, у саміх ВНУ трэба скараціць колькасць спецыяльнасцяў, якія не з'яўляюцца профільнымі.

Ён, напрыклад, звярнуў увагу на праблему «натуральнага старэння прафесарска-выкладчыцкага складу» і запатрабаваў абнаўлення кадраў.

— Прыйшоў час брацца за вышэйшыя навучальныя ўстановы, пачынаючы ад кіраўніцтва і выкладчыкаў і таго, што яны вараць у сябе на кухні. Я маю на ўвазе падрыхтоўку спецыялістаў, — сказаў на заканчэнне ён.

Пры гэтым ён заўважыў, што ўсе змены трэба праводзіць карэктна, бо ВНУ - гэта «самая элітная частка грамадства», «пакрыўдзіць яе — сабе даражэй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?