Пра гэта паведаміў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай педагагічнай нарады міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, выбарачны аналіз сітуацыі паказаў, што выкладчыкі, якія былі задзейнічаны ў прыёмных кампаніях у ВНУ, уступных выпрабаваннях у гімназіі, адначасова з'яўляліся і рэпетытарамі.

«А ці гэта не завуаляванавая форма карупцыі? — задаўся пытаннем Ігар Карпенка. — Для выключэння магчымых канфліктаў інтарэсаў і карупцыйных рызык ва ўстановах адукацыі міністэрства прапануе ўнесці ў кантракты норму аб тым, што педагог абавязаны інфармаваць наймальніка аб ажыццяўленні ім дзейнасці ў якасці рэпетытара».

«Настаўнік, які не імкнецца эфектыўна выкарыстоўваць кожную хвіліну урока, каб вучыць і выхоўваць дзіця, хутчэй за ўсё зацікаўлены ў тым, каб прапанаваць не падтрымліваючыя заняткі, а паслугі рэпетытара», - мяркуе міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?