24.08.2017 / 14:21

Лукашэнка выступае за жорсткае абмежаванне дэструктыўнай інфармацыі ў інтэрнэце 23

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў сёння на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе. Па словах кіраўніка дзяржавы, ужо рыхтуюцца адпаведныя законапраекты, піша БелТА. Пытанне абароны дзяцей ад негатыўнай і небяспечнай інфармацыі ў інтэрнэце ўзняла адна з удзельніц педагагічнай нарады.

«Нам трэба звярнуць на гэта ўвагу. І праваахоўныя органы, і не толькі. Мы цяпер рыхтуем шэраг законапраектаў, накіраваных менавіта на гэта.

Не ў тым, каб недзе закрыць інтэрнэт, нейкія нават сайты і рэсурсы «пятай калоны». Не, няхай пішуць. Людзі разбяруцца, — падкрэсліў Лукашэнка. — Але вось гэты дэструктыў — суіцыды і іншае… Расіяне ўжо прынялі шэраг рашэнняў. Спахапіліся, але вельмі позна. вось нам бы гэты момант не выпусціць. Трэба вельмі жорстка ў гэтым плане паступіць».

Раней амерыканцы наперадзе планеты ўсёй беглі, папракалі усіх у тым, што кантралюем інтэрнэт. «А сёння Дональд Трамп сам прыйшоў да гэтага і разумее, што нельга далей гэтую вольніцу распускаць. Нам трэба прымаць рашэнні, бо спознімся», — адзначыў беларускі кіраўнік.

0
Верны / Адказаць
24.08.2017 / 14:24
Эці людзі вабшчэ панімаюць як інцірнет работае? Думаю што не. І умесце сцем нас Камінтатары чакаюць опісь протакал Цюрма і вошы.
0
Ш Ш Ш П / Адказаць
24.08.2017 / 14:28
ну так то, что ты заблокируешь, 

я уже давно продублировал на заборе.


блокировщик...
0
Guinness / Адказаць
24.08.2017 / 14:28
pravo.by - Дэкларуе недасяжныя грамадзянам прававыя гарантыі
belgim.by - бароніць беларускі рынак ад айчыннх вытворцаў бязглуждымі регуляцыямі неадукаваных аўтараў.
www.kc.gov.by - гэтых ўсё задавальняе, бо канстытуцыя бавінн разглядацца толькі ў свеце забаранючых законаў і дэкрэтах т.зв. прызідзента.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру