23 жніўня прыкладна ў 23.00 у Наварэчыцкім мікрараёне дзяўчына выкінулася з акна на 9 паверсе.

Дзяўчына нідзе не працавала, пражывала з мужчынам. У той вечар пара была дома, разам распівалі спіртное, а затым пасварыліся. Мужчына стаў збірацца на вуліцу, а дзяўчына, магчыма, каб яго ўтрымаць, стала казаць, што скончыць жыццё самагубствам.

Падобныя пагрозы яна выказвала і раней, але гэтым разам усё скончылася трагічна, распавёў мясцоваму парталу «Дняпровец» намеснік начальніка Рэчыцкага РАУС Андрэй Сёмкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?