Ліам Галахер, фота Laurent Benhamou / Mpp / Globallookpress.com

Ліам Галахер, фота Laurent Benhamou / Mpp / Globallookpress.com

Супрацоўнікі паліцыі горада Ольбарг забаранілі вулічнаму музыканту выконваць кампазіцыю Wonderwall гурта Oasis. Прычынай паслужыла тое, што спявак граў «вельмі дрэнна і шумна», піша The Independent.

«Ён спяваў зусім не так, як Ліам Галахер (заснавальнік і былы вакаліст Oasis), — заявілі ў паліцыі.

Спявак зладзіў канцэрт на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада і прыцягнуў да сябе ўвагу праваахоўных органаў. «Патруль правёў з музыкам размову і адправіў яго дадому. Тое, што вы ўмееце граць Wonderwall, не значыць, што вы павінны гэта рабіць», — адзначылі ў прэс-службе паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0