president.gov.by

president.gov.by

Кажучы пра школьную дысцыпліну, Аляксандр Лукашэнка згадаў, што сам калісьці «ў дзіцячым пакоі міліцыі стаяў». На Рэспубліканскай педнарадзе прэзідэнт загадаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу вырашаць такія праблемы з падлеткамі.

Ён не бачыць праблемы ў тым, што большасць супрацоўнікаў школ — жанчыны. Але ёсць пытанні па школьнай дысцыпліне.

«Жанчыны не горш за мужыкоў працуюць, і выхаваць могуць. Ну, дысцыпліны ў школе не хапае. Трэба падумаць спадару Шуневічу па сваёй частцы, папрацаваць з некаторымі вучнямі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў яго час дысцыпліны ў школах было больш. І нечакана прывёў сябе ў прыклад.

«Я быў цяжкім вучнем. Прызнаюся: у дзіцячым пакоі міліцыі на ўліку стаяў у пераходным узросце. І калі прыходзіла жанчына-капітан міліцыі, забыўся прозвішча, мне пальцам трэсла - у мяне сэрца ў пяткі сыходзіла. Хоць я быў нахабістым хлопцам. Гэта значыць дзесьці міліцыю трэба падключыць, каб дырэктару і настаўніку дапамагчы. Таму што ў нас у школе вольніцы шмат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?