— Тое, што ў нас прыніжана роля бацькі, гэта мы вінаватыя, - цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі kp.by. — То спіліся, то сядзім курым на балконе, то ногі закруціў, тэлевізар глядзіць, газету чытае замест таго, каб з дзіцем выйсці дзесьці пазаймацца, пабегаць.
У нас жа маці — гэта рабыні. Яна прыходзіць з працы, трэба накарміць і дзяцей, і гэты ахламон ж прыйдзе, яшчэ і выпіўшы, з цыгарэтай — і яго ж трэба накарміць.
І яна ля пліты стаіць 2-3 гадзіны, у той час як ён закруціў ногі і валяецца на канапе. Так трэба ўзяць на сябе працэс выхавання, а не скідаць гэта ўсё на жанчыну. Узняць ролю бацькі ў выхаванні — гэта рэальна. Мы больш свабодныя, чым жанчыны. І гэтым трэба займацца. І там, дзе мужыкі гэтым займаюцца, растуць нармальныя дзеці».