24.08.2017 / 18:16

«Настаўнік павінен жыць тым жыццём, якім жыве яго вучань». Галоўныя цытаты з выступу Лукашэнкі 8

president.gov.by

  • «Трэба ісці ад жыцця, вырашаць тыя пытанні, якія ставіць жыццё. Адукацыя — настолькі складаны працэс, што ўзяць і праз калена нешта зламаць, асабліва ў цэлым сістэму адукацыі, і выбудаваць новую не атрымаецца».
  • «Мы сілай не душылі: давай «беларускую мову родную»! Мы ішлі і ідзём ад жыцця… Вы маю пазіцыю ведаеце: руская мова — гэта наша родная мова, ну, можа быць, крыху менш, чым беларуская. А наогул я іх стаўлю на роўных узроўнях і лічу, што ад гэтай спадчыны адмаўляцца нам ні ў якім разе нельга».
  • «Менавіта эканоміка ведаў, а таксама прафесіяналы, хто шчыра любіць сваю Радзіму, забяспечваюць канкурэнтаздольнасць краіны».
  • «Для маладых людзей інтэрнэт — гэта асяродак пражывання. Яны не бачаць сябе без электронных прылад. Абсалютна згодны: гэтыя прылады патрэбныя, цікавыя, карысныя. Але яшчэ больш важна навучыць людзей думаць …!»
  • «Наша дашкольная адукацыя — найлепшая ў свеце, і гэта не проста гучная заява».
  • «Галоўная задача настаўніка — вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю».
  • «Мы вучыліся немаведама ў якіх школах, у немаведама якіх класах, у закутках, як у Беларусі кажуць, і атрымлівалі неблагую адукацыю, і ў космас мы выйшлі толькі дзякуючы настаўніку».
  • «Успамінаю былыя часы, калі я быў вучнем. Самае страшнае для мяне было, калі ў вёску прыходзіў настаўнік. Ён хадзіў па хатах. Класны кіраўнік бываў у сваіх вучняў кожны тыдзень».
  • «Настаўнік павінен жыць тым жыццём, якім жыве яго вучань».
  • «Настаўнік настаўніку розніца. І вы гэта ведаеце не горш за мяне. Тады чаму настаўнікі ўсе ў нас аднолькавыя, ураўнілаўку мы стварылі? Атрымліваюць заработную плату практычна ўсе аднолькава».
  • «Па маім патрабаванні мы прыцягнулі да напісання школьных падручнікаў акрамя вундэркіндаў (акадэмікаў, буйных навукоўцаў) настаўнікаў-наватараў. Эфект надзвычайны».
  • «Шосты дзень у школе… Гэта не выхадны. Гэта, калі хочаце, скажу як настаўнік, каб вучня нахіліць да жыцця, зрабіць яго здаровым… Цяперашні малады чалавек, падлетак не разумее, што такое электрычная разетка, лямпачка. Дзяўчынка-падлетак не ўмее гузік прышыць… Нам хутка не будзе каго ў войска заклікаць па стане здароўя».
  • «Склаліся ўражанне, што ў апошні час нашы ідэалагічныя памочнікі — маладзёжныя, грамадскія арганізацыі — захапіліся флэшмобамі, піяр-акцыямі і іншымі паказушнымі мерапрыемствамі Гэта таксама, напэўна, трэба, гэта сучасна. Але яны, мабыць, забыліся, што іх галоўная задача — штодзённая і карпатлівая праца з моладдзю».
  • «Надышоў час брацца за вышэйшыя навучальныя ўстановы, пачынаючы ад кіраўніцтва, выкладчыкаў і заканчваючы тым, што яны вараць у сябе на кухні. Я маю на ўвазе — рыхтуюць спецыялістаў. І мы гэтым пытаннем зоймемся неадкладна».

1
Казік / Адказаць
24.08.2017 / 21:08
Настаўнік павінен жыць тым жыццём, якім жыве яго вучань

http://nn.by/?c=ar&i=196317

У дотку лупіць і ў гаражах цыгарку на траіх пыхаць?

Па маім патрабаванні мы прыцягнулі да напісання школьных падручнікаў акрамя вундэркіндаў
http://nn.by/?c=ar&i=196317

Опа, што ж там за вундэркінд падручнікі піша

Наша дашкольная адукацыя — найлепшая ў свеце, і гэта не проста гучная заява
http://nn.by/?c=ar&i=196317

Той самы вундэркінд з залатым медалём дзіцячы садок скончыў?)
скажу як настаўнік, каб вучня нахіліць
http://nn.by/?c=ar&i=196317
усё нахіляць цягне. Тут ужо артыкулам папахвае
Надышоў час брацца за вышэйшыя навучальныя ўстановы, пачынаючы ад кіраўніцтва, выкладчыкаў і заканчваючы тым, што яны вараць у сябе на кухні
http://nn.by/?c=ar&i=196317
Падвоіць колькасць справаздач! І аналізы лайна падшыць!


1
Вясковы лірнік / Адказаць
24.08.2017 / 21:24
Чаму б НН не паспрабаваць адзін дзень пражыць бяз гэтага прозьвішча. - Раптам спадабаецца.
0
Ляксей / Адказаць
24.08.2017 / 22:07
Презiдэнт павінен жыць тым жыццём, якім жыве яго народ

Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру