president.gov.by

president.gov.by

Чалавек з першага курса павінен акунуцца ў будучую прафесію, зразумець, яго гэта ці не, мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Падчас Рэспубліканскай педагагічнай нарады кіраўнік дзяржавы выказаўся пра практыкаарыентаваную адукацыю, сказаў, што тэрмін навучання і лішнія прадметы ў ВНУ трэба скарачаць.

Распавядаючы аб практыкаарыентаванай адукацыі, у прыклад кіраўнік краіны прывёў выпадак з сельгасакадэміі. Калі падчас заняткаў трэцякурснікі ўпершыню ўбачылі буракі.

— Каго мы рыхтуем? Які ён аграном? — задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка. — Ён (студэнт) павінен на першым курсе, — прабачце мяне за гэтае слова, гэта не настаўніцкае слова, — у гэта лайно акунуцца. У гной. Пахадзіць па калена ў гноі і зразумець, што гэта не яго. Ён гэта на першым курсе павінен адчуць і сысці. А ў нас атрымліваецца, пяць гадоў, шэсць гадоў завочна мы іх рыхтуем, добрыя выкладчыкі, узровень адукацыі. А ён прыходзіць, акунаецца ў гэты гной, нават не па калена […] і разумее, што гэта не яго.

Але колькі, працягвае кіраўнік краіны, грошай ужо затрачана. З гэтага, адзначыў ён, і пачалася практыкаарыентаваная адукацыя.

Паралельна, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, ён паставіў задачу скараціць тэрміны навучання ў ВНУ, а таксама прыбраць з праграмы прадметы, якія не спатрэбяцца чалавеку ў яго прафесіі. Усё гэта — значная эканомія.

- Ну навошта пяць гадоў вучыць? - працягнуў кіраўнік дзяржавы. - Я па сабе ведаю, што там (у ВНУ) пяць гадоў рабіць няма чаго. За тры гады можна дашліфаваць чалавека, калі праз тэхнікумы і каледжы, або прафтэхвучэльні, дзе ён ужо папрацаваў на вытворчасці.

Тры гады дастаткова для атрымання вышэйшай адукацыі.

Выключэнне, адзначыў прэзідэнт, складаюць толькі некаторыя прафесіі. Напрыклад, дактары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0