У Кіеве на вуліцы Грушэўскага адбыўся выбух, два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Пра гэта УНІАН паведамілі ў Аддзеле камунікацыі паліцыі Кіева.

фота з фэйсбука

«У 14.06 у дзяжурную частку паступіла паведамленне аб выбуху невядомага прадмета на вуліцы Грушэўскага. У выніку мужчына і жанчына атрымалі цялесныя пашкоджанні», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на месцы працуе следча-аператыўная група і эксперты-выбухатэхнікі, якія высвятляюць усе абставіны здарэння. «Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца», — адзначылі ў ведамстве.

Выбух мог быць загадзя спланаваным тэрактам. Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў, паведамляе Громадське.

«Мы не выключаем, што гэта спланаваны тэракт, які паспрабавалі ўчыніць, каб у Дзень Незалежнасці не ўсе маглі радавацца святу. Тут працуюць аператыўнікі, Нацпаліцыя і СБУ. Яны разумеюць увесь склад злачынства, і цяпер адбываецца пошук тых тэрарыстаў, якія гэта рабілі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?