Пасол Расіі ў Судане Міргаяс Шырынскі быў знойдзены мёртвым у басейне сваёй рэзідэнцыі ў Хартуме ў сераду ўвечары, піша ВВС.

Прычынай смерці стаў востры сардэчны прыступ. Пра гэта распавяла журналістам афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Напярэдадні ў паліцыі Судана паведамілі, што Шырынскі пакутаваў на гіпертанію. Суданскія ўлады заявілі таксама, што, па выніках папярэдняга расследавання, дыпламат памёр ад натуральных прычын.

Крыміналісты ўзялі пробы вады з басейна, у якім плаваў дыпламат, і не знайшлі там атрутных рэчываў.

Шырынскаму было 62 гады. Пост пасла Расіі ў Судане ён займаў са снежня 2013 года.

Нагадаем, у лютым у Нью-Ёрку памёр пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

У канцы студзеня ў адной з цэнтральных бальніц Нью-Дэлі памёр пасол Расіі ў Індыі Аляксандр Кадакін. Ён памёр пасля непрацяглай хваробы, паведамляла пасольства.

У пачатку студзеня ў сваёй кватэры ў Афінах быў знойдзены мёртвым консул Расіі Андрэй Маланін. Смерць наступіла ад натуральных прычын, праінфармавалі тады ў расійскім пасольстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0