25.08.2018 / 08:19

27 гадоў таму Беларусь стала незалежнай 79

Фота Ірыны Арахоўскай

27 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 года. Але статус закона дакумент атрымаў менавіта 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі.

19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.

Са святам, чытачы!

6
LMI / Адказаць
25.08.2017 / 07:38
СА СВЬТАМ, СПАДАРСТВА !!!!!
3
крук / Адказаць
25.08.2017 / 08:25
Дай Боже Вам, щастя панове-браття, та процвітання Вашій країні. Білорусі Слава!✊
3
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
25.08.2017 / 08:40
Дырэктар МТЗ дрэнна вучыуся у школе , таму пераблытау сапраудны Дзень Незалежнасці 25 жніуня з днем нараджєння дырэктара адсталага саугаса Гарадзец Магілеускага павету , і загадау 30 жніуня правесці акцыю -«Люблю Беларусь» , у якой прымуць удзел 1500 завадчанау. Ад кожнага цэха і участка адкамандзіраваны супрацоунікі, якія выкладуць сваімі цельцамі гєту фразу на плошчы каля завода. Чаму Беларусь трэба любіць у дзень нараджєння дырэктара -узурпатара здагадайцеся самі .
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру