Пэрсанажа папулярнага польскага тэлесэрыялу «Чатыры танкісты й сабака» таксама звалі Саакашвілі. Толькі Рыгор. Гэта вядомая ўсім савецкім глядачам ваенна-прыгодніцкая навела расказвае пра няпросты лёс экіпажу танка «Руды» і сабакі Шарыка. Чатыры танкісты — тры палякі і адзін грузін — ваявалі супраць гітлераўскіх захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны на баку Войска Польскага.

Вось як апісаны танкіст Саакашвілі ў Вікіпэдыі:

Рыгор Саакашвілі, «Гжэсь» – грузін, механік-кіроўца танку. Жыхарам Польшчы ён прадстаўляецца ўраджэнцам польскага гораду Сандомір, бо стаміўся тлумачыць, дзе знаходзіцца Грузія. Вылучаецца тэмперамэнтным грузінскім характарам. Рыгор – майстар у кіраваньні танкам. Таемна закаханы ў радыстку танкавай брыгады Лідку Вішнеўску, на якой Саакашвілі вырашыў ажаніцца ў канцы фільму.

Прэм’ера сэрыялу ў Польшчы адбылася ў траўні 1966 году, а ў Савецкім Саюзе – у верасьні 1968-га. З 2007 году праз пратэсты вэтэранаў Армііі Краёвай сэрыял быў зьняты з паказу польскага тэлебачаньня з фармулёўкай «савецкая прапаганда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?