13-гадовы Улад з Каменнай Горкі (Мінск) гуляў у футбол з сябрамі. Па словах хлопца, ён выпадкова зачапіў мячом нагу 10-гадовай дзяўчынкі.

«Выбачыўся, думаў, замялі. Але праз некалькі хвілін да нас прыбегла жанчына, я так зразумеў — мама той дзяўчынкі. Абклала мяне матам, пачала крычаць: «А калі я цябе зараз стукну?» І накінулася на мяне. Яна проста была п'яная, разумееце? Ад яе алкаголем несла за кіламетр», — распавёў Улад.

Жанчына біла хлопчыка кулаком па твары, штурхала нагамі, цягала за валасы, спрабавала душыць. А пасля таго як яны абое, страціўшы раўнавагу, паваліліся, пракусіла хлопцу сасок.

А неўзабаве прыбегла сяброўка жанчыны і далучылася да «выхавання» хлопца.

Бойку супакоіў сусед. Выклікалі міліцыю.

Па словах суседзяў, у жанчыны сапраўды былі праблемы з алкаголем.

«Так яна нібыта нармальная, хоць і п'е часта. І дзеці ў яе нармальныя, лаюцца толькі шмат. Мы працавалі з ёй разам у ЖЭУ №9, а потым яна зноў пайшла ў дэкрэт», — распавяла адна з суседак.

Сама агрэсіўная жанчына каментаваць выпадак адмовілася.

Начальнік аддзела аховы дзяцінства Фрунзенскага раёна Юлія Брылеўская паведаміла, што інфармацыя аб збіцці непаўналетняга да іх не паступала, але будзе праведзена праверка. Пазней стала вядома, што ў завядзенні крымінальнай справы адмоўлена «у сувязі з тым, што не ўстанавілі ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0