Анатоль Пашынін (справа). Фота:facebook.com/andriy.tsaplienko

Анатоль Пашынін (справа). Фота:facebook.com/andriy.tsaplienko

Акцёр Анатоль Пашынін, які праславіўся па ролях у серыяле «Навальнічныя вароты» і кінакарцінах «Адмірал» і «Мы з будучыні», стаў добраахвотнікам украінскай арміі. Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Андрэй Цапліенка, артыст ужо месяц ваюе ў зоне АТА за ВСУ.

— Не думаў, што буду сустракаць Дзень незалежнасці ў кампаніі чалавека з варожых акопаў. Але «старлей Даронін» — за нас! Зорка расійскага кіно, герой культавага серыяла «Навальнічныя вароты» і ўжо месяц як баец восьмага батальёна Украінскай добраахвотніцкай арміі, — гаворыцца ў посце Цапліенка.

Да запісу журналіст таксама прымацаваў фатаграфіі Пашыніна з перадавой.

Анатоль Пашынін нарадзіўся і вырас у Запарожжы, але пазней з'ехаў у Маскву, дзе скончыў Вышэйшую тэатральную вучэльню імя М.С. Шчэпкіна і з 2001 года пачаў здымацца ў расійскім кіно.

Гэтая гісторыя ў фэйсбуку сабрала 11 тысяч лайкаў і больш за 3 тысячы перапостаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0