Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з гульцамі мінскага «Дынама» звярнуў увагу на тое месца, якое хакей займае ў сістэме беларускага спорту.

«Я хачу, каб вы выразна разумелі — я не пазіцыяную сябе хакеістам. Калі казаць пра маё спартыўнае крэда, я зусім не хакеіст, а футбаліст. Але так склаўся лёс, што, атрымаўшы траўму калена, мне прыйшлося займацца хакеем», — цытуе беларускага кіраўніка БЕЛТА.

Ён распавёў, што ў дзяцінстве, вядома, гуляў у хакей, як і ўсе вясковыя хлопцы.

«Толькі не так, як вы. А спачатку ў маразы, заліваючы дзесьці пляцоўку на беразе рэчкі. Спачатку вёдрамі, потым помпай супрацьпажарнай. Рабілі гэты кавалачак лёду. І там, на ім ваявалі адзін супраць аднаго. Такі быў тады хакей, пачынаў я з брамніка. Але калі ўжо падрос, я пачынаў гуляць форвардам. Потым стаў футбалістам. Вось там і траўмаваўся, — падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. — Таму вярнуўся да свайго дзяцінства і трохі гуляю ў хакей для таго, каб прыцягнуць малых, падцягнуць неяк дзяцей. Усё ж такі нам удалося арганізаваць нейкую масавасць хакея».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што хакей у Беларусі цэняць яшчэ і таму, што гэта калектыўная гульня. «Хакей - гэта азарт, гэта мужчынскі від спорту, хоць ужо і жанчыны пачалі ў яго гуляць, - заўважыў ён.

— Хакей -… гэта вялікая ідэалогія. Спорт наогул ідэалогія. І вышэй, чым спорт, цяжка прыдумаць нейкія ідэалагічныя мерапрыемствы.

Бо спартыўныя спаборніцтвы глядзяць мільярды людзей у свеце. І калі каманда выйграе, годна выступае, не трэба народ агітаваць на нешта. Дух падымаецца. У савецкія часы падлічвалі, што прадукцыйнасць працы пасля таго, як савецкія спартоўцы выйгравалі, падымалася значна. Вось сутнасць спорту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0