Ірландскія навукоўцы высветлілі, што злоўжыванне антыбіётыкамі прыгнятае кішэчную мікрафлору і правакуе парушэнні псіхічнага здароўя, у прыватнасці, трывогу і дэпрэсію. Адпаведнае даследаванне апублікаванае ў часопісе Microbiome, коратка пра яго паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на BioMed Central.

Эксперты мяркуюць, што мікробы, якія насяляюць кішэчнік, уплываюць на ўтрыманне мікраРНК у міндалінах і перадфрантальнай кары галаўнога мозгу. Менавіта дадзеныя элементы нервовай сістэмы адказваюць за развіццё трывогі і дэпрэсіі.

Аўтары правялі эксперыменты на мышах. Адных грызуноў выгадавалі з кішэчнымі бактэрыямі, іншых — без іх (мікраарганізмы знішчылі антыбіётыкамі). Менавіта змена мікрафлоры стрававальнай сістэмы паўплывала на ўтрыманне мікраРНК у галаўным мозгу жывёл і іх стан.

Даследаванне спецыялістаў дазваляе вылучыць новыя фактары, якія аказваюць уплыў на стан псіхічнага здароўя людзей. Эксперты мяркуюць, што вынікі эксперыментаў, праведзеных з грызунамі, справядлівыя і для людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0