Пра незвычаны выпадак паведаміла мінская міліцыя ў сваім твітары.
У парку па вуліцы Данілы Сердзіча 24-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына кахаліся на лаўцы. Іх заўважыў участковы, які і даставіў парачку ў міліцэйскі пастарунак.
Але ж затрыманыя працягнулі кахацца нават у міліцыі. Цяпер у дачыненні да іх завялі справу за хуліганства.