Глыбокія ледавіковыя азёры з халоднай празрыстай вадой. Забалочаныя плыткія азёры, схопленыя раскай і жабнікам. Шматводныя павольныя рэкі са старарэччамі, зарослымі вадзяным арэхам чылімам, сцюдзёныя і хуткія лясныя рачулкі. Ціхія лясныя затокі, упрыгожаныя лілеямі і гарлачыкамі. І нарэшце, ставы і сажалкі, вадасховішчы і ірыгацыйныя каналы — усё гэта водныя ўгоддзі нашай краіны.

Іх багацце і разнастайнасць спараджаюць такую ж разнастайнасць іхтыяфаўны, прасцей кажучы: наша краіна славіцца багаццем прамысловай рыбы. Відавая і колькасная разнастайнасць рыбы часткова тлумачыцца удалым геаграфічным становішчам нашай краіны, а часткова — строгім прыродаахоўным заканадаўствам.

Можна ўпэўнена сказаць, што ўсе віды рыб, якія насяляюць рэкі і азёры кантынентальнай Еўропы, водзяцца і ў нашай краіне. І нават больш!

Чаму больш? Усё вельмі проста: значную частку ў агульнай масе беларускай іхтыяфаўны займаюць інвазіўныя віды рыб. Прасцей кажучы, віды, заселеныя штучна.

Адны віды былі акліматызаваныя спецыяльна: як, напрыклад, карп, амерыканскі канальны сом ці белы амур. Іншыя з'явіліся выпадкова: ратан-галавешка, сонечны акунь, некалькі відаў бычкоў.

Практычна ўсе віды, як абарыгенныя, так і інвазіўныя, з'яўляюцца ў нас аб'ектамі рыбнай лоўлі.

Рыбалка — вельмі папулярны ў наш час занятак: гэта спосаб зняць стрэс, назбіраны за насычаны працоўны тыдзень, гэта час сузірання, гэта спосаб спатоліць падсвядомую прагу непасрэднай і самастойнай здабычы ежы. Апошняе, дарэчы, вельмі важна!

Славутыя брытанскія навукоўцы сцвярджаюць, што велізарная колькасць мужчынскіх комплексаў і нават псіхічных захворванняў звязана якраз з падспудным пачуццём віны з-за адсутнасці ў іх жыцці рэальнай, распазнавальнай навобмацак, на смак і пах здабычы.

Менавіта таму рыбалка і паляванне становяцца ўсё больш папулярнымі ў асяроддзі так званага «офіснага планктону».

Такім чынам, мы едзем на рыбалку! Аднак для таго, каб потым не было бясконца балюча і крыўдна, — як вышэй было сказана, у Беларусі гранічна строгае прыродаахоўнае заканадаўства, — я б параіў, асабліва тым, хто робіць гэта ўпершыню, азнаёміцца з Правіламі рыбнай лоўлі і пагартаць Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Даволі вялікая колькасць відаў рыб забароненая да лоўлі. А ёсць і такія, промысел якіх дазволены, а аматарская лоўля цалкам забароненая, напрыклад еўрапейскі вугор.

Акрамя таго, варта вызначыцца і са спосабамі. У Беларусі забаронена лоўля амаль усімі сеткавымі снасцямі і самаловамі, выключэнне робіцца для тых, што былі спакон веку пашыраныя ў народнай культуры: бучы, «тапатухі» і некаторыя іншыя рыбныя пасткі, вырабленыя саматужна з мясцовых матэрыялаў.

Акрамя таго, трэба ведаць, што некаторыя спосабы лоўлі дазволены толькі ў пэўных месцах, прычым тым рыбаловам, якія з’яўляюцца членамі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (РДГА «БТПР»). Да такіх спосабаў адносіцца лоўля на вялікай колькасці ставак (яны ж — зімовыя жарліцы), так званы тролінг (гэта калі лёска з блешняй цягнецца за лодкай, якая ідзе на маторы), лоўля на шматкручковай снасці і, вядома, падводнае паляванне.

Зразумела, у таго, хто захоча далучыцца да рыбалоўнай браціі, паўстане пытанне аб снасцях. Часы клінскай лёскі і кіеўскіх кручкоў, як эталона якасці, даўно мінулі. Цяпер для беларускага рыбака даступныя такія ж брэндавыя снасці, як і для яго нарвежскіх і амерыканскіх калегаў. Купіць у нас можна ўсё.

Аднак, не валодаючы дастатковым досведам, рыбалоў рызыкуе нарвацца на кантрафактную прадукцыю, таму купляць снасці і расходнікі лепш у правераных прадаўцоў.

Адна з крамаў, паслугамі якой смела можна скарыстацца, размешчана па адрасе: multitool.by.

Яе перавага ў тым, што замовіць якасны брэндавы тавар у гэтай краме зможа любы жыхар нашай краіны: дастаўка ажыццяўляецца па ўсёй Беларусі. Супрацоўнікі крамы адказна ставяцца да сваёй рэпутацыі і строга сочаць за якасцю прапанаванага тавару. «Таму спрэчкі, якія часам узнікаюць з пакупнікамі, мы звычайна стараемся вырашаць на карысць нашага кліента», — распавёў дырэктар крамы Юрый Шубовіч.

Тавары, якія прадаюцца ў краме «Мультытул», можна аднесці да сярэдняй коштавай катэгорыі, але, нягледзячы на гэта, тут прадаюцца правераныя і вядомыя ва ўсім свеце брэнды, такія як воблеры Renegade, мяккія прынады Akkoi, спінінгі Ayashi і многае іншае.

Усю інфармацыю пра асартымент крамы, акцыі і зніжкі таксама можна знайсці ў адмысловай суполцы «Укантакце»

Але працягнем.

Аб падводным паляванні варта сказаць асобна. Гэта найцікавейшы занятак, адэптамі якога становіцца ўсё больш нашых суайчыннікаў абаіх палоў і ўсіх узростаў.

Апошнім часам «падвохі» (як называюць сябе падводныя паляўнічыя) сталі вельмі ўразлівай часткай рыбалоўнага брацтва. На іх апалчыліся, з аднаго боку, не надта пісьменныя чыноўнікі, з другога — звычайныя рыбакі. Зрэшты, разбор узаемаадносін паміж падводнымі паляўнічымі і ўсімі астатнімі — не тэма нашай сённяшняй гутаркі. Аднак сачыць за ім вельмі цікава. Хоць вынік гэты кабінетнай барацьбы і «мышынай валтузні» навідавоку: усё больш і больш вадаёмаў і вадацёкаў Беларусі становяцца закрытымі для падводнага палявання. У прынцыпе, для «падвохаў» і так даступны далёка не ўсе вадаёмы, яны знаходзяцца ў вечным пошуку «прозраку» (празрыстая вада, у якой магчымыя паляванні), а ён («прозрак») прысутнічае ў асноўным у ледавіковых азёрах Віцебшчыны, вадаёмы ж у іншых абласцях, даступныя для падводных паляванняў, вельмі малалікія.

Зрэшты, і для звычайных рыбаловаў даступныя далёка не ўсе вадаёмы і вадацёкі, у прыватнасці, бывае недаступная аматарская рыбалка на арандаваных вадаёмах. З гэтай нагоды лёгкі шум у спецыялізаванай прэсе, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах не сціхаў ніколі. Асабліва рыбаловаў абурала тое, што ў арэнду здаюць не толькі азёры і сажалкі, але і ўчасткі рэк. Абурэнне іх грунтаваліся на тым, што зарыбленне ўчастка ракі, па зразумелых прычынах, немагчыма, такім чынам арандатар чэрпае агульнанародны рэсурс, практычна нічога не ўкладваючы.

Падобна на тое, што шум, узняты рыбаловамі, дайшоў і да прадстаўнікоў улады. Як паведамілі нядаўна на сайце Дзяржінспекцыі жывёльнага і расліннага свету, у Віцебскай і Гомельскай вобласці з арэнды было канфіскавана 38 кіламетраў рэк — цяпер тут можна лавіць рыбу ўсім і бясплатна.

Справа за малым: выкраіць у сваім графіку час для спаткання з прыродай, падабраць зручную і якасную экіпіроўку і, закінуўшы вуду, чакаць рыбацкай удачы.

ІП Шубовіч Ю.А. УНП 192658028

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?