У пятніцу адбыўся фінал нацыянальнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне - 2017». На конкурсе, які пройдзе ў Тбілісі, Беларусь будзе прадстаўляць 14-гадовая Хелена Мерааі з песняй «Я самая».

 У 2016 годзе дзяўчынка ўдзельнічала ў трэцім сезоне шоу «Голас. Дзеці», а ў складзе трыа «Эйва» яна выйграла «Дзіцячую Новую хвалю». Песню Хелене дапамагла напісаць Рыта Дакота, беларуская ўдзельніца «Фабрыкі зорак».

Гледачы паставілі Хелене максімальныя 12 балаў. Самую высокую ацэнку Хелена атрымала і ад журы. За перамогу ў фінале нацыянальнага адбору змагаліся 10 удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0