EPA

EPA

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэнне, якое забараняе прымаць трансгендараў на службу ва ўзброеныя сілы, але пакінуў лёс дзеючых вайскоўцаў-трансгендараў на разгляд Пентагона.

У мемарандуме, падпісаным Трампам, рашэнне матывуецца, сярод іншага, высокімі выдаткамі на медыцынскае абслугоўванне трансгендараў.

Пра намер спыніць прымаць трансгендараў ва ўзброеныя сілы Трамп раптам паведаміў месяц таму ў сваім твітары. Новы дакумент фармалізуе рашэнне прэзідэнта.

Трансгендараў пачалі прымаць ва ўзброеныя сілы па распараджэнні папярэдняга прэзідэнта Барака Абамы.

У дырэктыве Трампа таксама забараняецца фінансаваць любыя працэдуры, звязаныя з пераменай полу вайскоўцамі, за выняткам ужо пачатых, але на дадзены момант не завершаных.

Да 21 лютага 2018 год міністр абароны Джэймс Мэціс павінен будзе прадставіць Трампу падрабязны план па рэалізацыі гэтых змен.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома не ўдакладніў, ці могуць тыя трансгендары, хто ўжо служыць у войску ЗША, працягваць службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?