Пра затрыманне Міколы Статкевіча паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч. Праўда, пакуль не зразумела, на 15 ці 5 сутак арыштаваны палітык.

Найхутчэй, затрыманне палітыка звязанае з акцыяй пратэсту, якую Статкевіч меўся правесці 8 верасня.

15 сутак палітык атрымаў за шэсце 3 ліпеня. Яго завочна асудзілі 9 жніўня, аднак адразу яго затрымліваць не сталі. Пра 5 сутак пакуль нічога невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0