Здымкі даслаў карыстальнік TUT.BY.

Здымкі даслаў карыстальнік TUT.BY.

Сведка здарэння Дзмітрый паведаміў, што адбылося ўсё каля поўдня 26 жніўня. Відавочцаў таго, як сабаку выкінулі з балкона, было шмат. Яны ж і выклікалі міліцыю. Аднак у кватэры, з якой выкінулі жывёлу, дзверы не адкрылі. Тады праваахоўнікі выклікалі МНС, каб па пажарнай лесвіцы трапіць у патрэбную кватэру на пятым паверсе, распавёў сведка. Суседзі характарызуюць сям'ю як «нядобранадзейную».

У кватэры было трое чалавек: жанчына гадоў 50 і двое маладых мужчын, усе нецвярозыя, паведамляе тэлеканал АНТ. Суседзі распавялі, што да сабакі гаспадары ставіліся не вельмі добра. Адна жыхарка гэтага дома нават хацела забраць сабаку сабе, аднак гаспадыня ў апошні момант перадумала.

«Мужчына, які выкінуў сабаку з акна, затрыманы. Праводзіцца разбіральніцтва для ўстанаўлення прычын таго, што адбылося, а таксама прыцягнення за жорсткае абыходжанне з жывёламі, згодна з артыкулам 339-1 КК», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскіра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?