Японка стала лялькай без пластычных аперацый ФОТЫ
23-гадовая японка Хітомі Камакі, якая жыве ў Токіа, з ліку тых, каго прынята называць жывымі лялькамі. Але адрозніваецца ад іншых Хітомі тым, што дзеля сваёй мары не рабіла дзясяткаў пластычных аперацый, піша Delfi са спасыкай на Metro.
Хітомі падышла да пытання творча — і пашыла касцюм, у які ўваходзяць не толькі адзенне і аксесуары, але і штучная скура. Сваю сапраўдную знешнасць дзяўчына хавае.
Па яе словах, касцюм лялькі для яе проста добрая вопратка. «Не бачу ў сваім вобразе нічога дзіўнага», — адзначае дзяўчына, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў сябе на радзіме і ў сацсетках.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ