27.08.2017 / 22:16

Сіноптыкі абяцаюць вельмі моцны дождж раніцай у Мінску

Згодна з прагнозам pogoda.by ноччу ў Мінску выпадзе 2,6 мм ападкаў, а раніцай — цэлыя 11,3 мм ападкаў. Сёння ў другой палове дня, відаць, выпала 3 мм дажджу.

Дыскамфорту ў панядзелак будзе дадаваць і паўночны вецер парывамі да 13-14 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 15—17 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, затым дажджы спыняцца, а 31 жніўня — 1 верасня нас увогуле чакае сонечнае яснае надвор'е з камфортнымі для гэтай пары года +19—21.

Па стане на 21.57

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру