Пра гэта 27 жніўня ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ заявіў галоўны інжынер атамнай станцыі ў Астраўцы Анатоль Бондар, піша Tut.by

 — Тэрмін — снежань 2019 года. Павінна быць поўная гатоўнасць, — заявіў Бондар.

Другі энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.

Галоўны інжынер станцыі паведаміў, што не сумняваецца ў яе бяспецы.

— Мы распрацавалі справаздачу па стрэс-тэстах, на аснове якіх рэгулятар Дзяржатамнагляд рыхтуе нацыянальную справаздачу. Мы не будзем яе хаваць. Яна пройдзе экспертызу нашых спецыялістаў, і няхай глядзяць эксперты Еўрасаюза, — сказаў Бондар. — Аналіз нашага праекта паказаў, што ён вельмі добра абаронены ад аварыйных падзей, прыродных катаклізмаў: паводак, землятрусаў. Эксперты прызналі, што праект нават не патрабуе карэкціроўкі ў тым выглядзе, у якім ён выйшаў.

Нагадаем, Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення «3+» на паўночны ўсход ад Астраўца (Гродзенская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0