28.08.2017 / 11:30

Лета яшчэ вернецца: надвор'е на тыдзень

На гэтым тыдні будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман, піша Tut.by.

У аўторак, 29 жніўня, мінімальная тэмпература ноччу +6 … 12°С, максімальная днём +15 … 21°С.

У сераду, 30 жніўня, мінімальная тэмпература ноччу +5 … 11°С, максімальная днём +17 … 24°С.

У чацвер, 31 жніўня, ноччу тэмпература будзе +5 … 12°С, максімальная днём +19 … 26°С, па паўднёвым захадзе да + 28°С.

У пятніцу, 1 верасня, мінімальная тэмпература ноччу +8 … 14°С, максімальная днём +20 … 27°С.

У выходныя надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і больш вільготная паветраная маса з Заходняй Еўропы: у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман. Днём максімальная тэмпература ўздымецца да +19 … 26°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру