Генпракуратура Беларускі накіравала ва ўрад прапанову пра стварэньне ў краіне адзіна органа па кантролі за бясьпечнай эксплуатацыяй атракцыёнаў.

Пра гэта сёньня на брыфінгу ў Менску паведаміла пракурор па надглядзе за захаваньнем парвоў і свабод грамадзян генпракуратуры Марына Папова. Такі орган павінен быць створаны пры Праматамнадглядзе ці пры Міністэрстве културы.

Паводле яе словаў, з 2004 году пракуратура занялася праверкай стану бясьпечнай эксплуатацыі атракцыёнаў. Былі выяўленыя факты эксплуатацыі пратэрмінаванага абсталяваньня, адсутнасьць пашпартоў, якія вызначаюць парадак рамонту і абслугоўваньня абсталяваньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?