28.08.2017 / 16:35

Прадстаўленыя «разумныя» замкі для дзвярэй новага пакалення ФОТА 9

Вырашыўшы, што традыцыйным механічным замкам ужо даўно пара на пенсію, стартап Otto заняўся распрацоўкай уласнага «разумнага» рашэння. Пасля некалькіх гадоў працы распрацоўшчыкі нарэшце прадставілі замок Otto Lock. Пра навінку распавядае The Verge.

Навінка адрозніваецца ад звычайных замкоў наяўнасцю шэрагу электронных модуляў, якія робяць яго сапраўды «разумным». Для таго, каб адкрыць дзверы, карыстальніку досыць падыйсці да дзвярэй, не забыўшыся папярэдне ўключыць Bluetooth. Аўтэнтыфікацыя адбываецца без уводу логінаў і пароляў. Калі ж смартфон разрадзіўся, на дапамогу прыйдзе чатырохзначны пін-код.

Яшчэ адна асаблівасць Otto Lock — мініяцюрнасць. Распрацоўка стартапа ў два разы меншая за іншыя электронныя замкі. У «разумным» замку, акрамя Bluetooth-модуля, ёсць і Wi-Fi для магчымасці дыстанцыйнага кіравання (напрыклад, калі вы знаходзіцеся далёка ад дома, з дапамогай свайго смартфона вы зможаце адчыніць дзверы камусьці з сваёй сям'і, хто забыўся ключы). 

Аўтаномнасць прылады на узроўні — 3-4 месяцы бесперабойнае працы ад дзвюх батарэек CR123. Ёсць у замку і рэзервовы акумулятар, які ўключаецца аўтаматычна пры разрадцы батарэек.

Кошт Otto Lock складае $700. Па ўмовах абмежаванай па часе акцыі, цяпер замок усталёўваюць бясплатна. У далейшым пакупнікам трэба будзе заплаціць яшчэ $150 за ўстаноўку.

0
ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
28.08.2017 / 16:44
я думаю, гэта будзе добрай тэмай для кватэр на суткі.
1
Ахрэм / Адказаць
28.08.2017 / 16:55
А прыкіньце - хакеры навастрацца ламаць гэтыя замкі - гэта ж поле непаханае, ці як той казаў, конь не валяўся. Альбо возьмуць у закладнікі горад - давайце мільён альбо не выпусцім з кватэр.
0
Туш / Адказаць
28.08.2017 / 17:13
Здаецца, на Аліэкспрэсе даўно такія замкі прадаюць, нават агляды на ютубе ёсць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру