28.08.2017 / 18:55

Японскія навукоўцы ўпершыню знялі на ВІДЭА дзіўнага марскога смаўжа, якога раней ніхто не бачыў 4

Японскія навукоўцы знайшлі на глыбіні болей за 8 кіламетраў на дне Марыянскага жолаба марскога смаўжа, якога раней нікому не даводзілася бачыць.

Як піша японская навуковая арганізацыя, даследчыкам не так даўно ўдалося спусціць спецыяльны апарат у самы глыбокі акіянскі жолаб і ўпершыню запісаць жывёлу на відэа на рэкорднай глыбіні. Аказалася, што марскі смоўж мае шэра-блакітны колер і, насуперак меркаванням, выглядае даволі прывабна.

Каб прывабіць глыбокаводную істоту, даследчыкі пагрузілі ў бездань акіяна велізарны апарат з камерамі і прынадай з макрэлі, на якую і клюнулі смаўжы.

1
патап / Адказаць
28.08.2017 / 20:53
Займаюцца абы чым,а бульбу хто за iх капаць будзе,лабатрасы,як дзецi малыя,толькi б гуляць,ды на працу не хадзiць...Ды й макрэль усю смаужам скармiлi,пра iвасi ужо й забылiся як выглядела...А пад бульбачку калiсь, мм...!
0
mercury606 / Адказаць
29.08.2017 / 10:09
НН, тае рыба ці смоўж?
0
рыба-смоўж / Адказаць
29.08.2017 / 17:21
mercury606, марскія коцікі таксама не коцікі, але ж іх назва нікога не здіўляе)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру