29.08.2017 / 16:22

Выявілася, што бязважкасць уплывае на здароўе касманаўтаў на малекулярным узроўні

Навукоўцы з Расіі і Канады ў сумесным даследаванні прааналізавалі, як касмічныя палёты ўплываюць на бялковы склад крыві ў касманаўтаў, і высветлілі, што пры палётах у космас у арганізме чалавека адбываюцца сур'ёзныя змены на ўзроўні клетак, тканак і органаў, якія дапамагаюць прыстасавацца да новых умоваў. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Scientific Reports.

Сваю ўвагу навукоўцы засяродзілі на бялках, якія граюць галоўную ролю ў адаптацыі арганізма чалавека да тых ці іншых умоваў. Для таго, каб падрабязней даследаваць уплыў бязважкасці на фізіялогію чалавека, навукоўцы прааналізавалі канцэнтрацыю 142 бялкоў у плазме крыві 18 касманаўтаў з Расіі, якія працяглы час знаходзіліся на Міжнароднай касмічнай станцыі. Касманаўты здавалі аналізы за 30 дзён да палёту, адразу пасля вяртання на Зямлю і яшчэ праз 7 дзён.

У выніку даследавання навукоўцы выявілі бялкі, канцэнтрацыя якіх застаецца нязменнай, бялкі, чыя канцэнтрацыя змяняецца, але хутка вяртаецца да свайго звычайнага ўзроўню, і тыя бялкі, змест якіх у крыві пасля вяртання касманаўта на Зямлю аднаўляецца вельмі павольна.

Вынікі паказалі, што ва ўмовах бязважкасці імунная сістэма паводзіць сябе як пры хваробе: арганізм чалавека не разумее, што яму рабіць, і ўключае разнастайныя сістэмы абароны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру