Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан
МАК у найбліжэйшы час абвесьціць пра дзьве станоўчыя допінг‑спробы, атрыманыя ў Пэкіне. Хутчэй за ўсё, гаворка пра малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. У такім разе беларусаў пазбавяць алімпійскіх мэдалёў, а Дзевятоўскага могуць дыскваліфікаваць пажыцьцёва..
Забаронены прэпарат тэстастэрон знайшлі у беларускіх кідальнікаў молату, прызёраў гульняў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, паведамляе Прессбол са спасылкай на Весь спорт.
Нагадаем, што на Алімпіядзе Дзевятоўскі заваяваў срэбра, а Ціхан — бронзу.
Допінг‑спробы былі ўзятыя пасьля фіналу 17 жніўня, і паказалі выкарыстаньне забароненага тэстастэрону, у выглядзе мазей ці геляў.
Дзевятоўскі ў 2000--2002 ужо адбываў дыскваліфікацыю за выкарыстаньне забароненых прэпаратаў, таму цяпер яму пагражае пажыцьцёвая.